Кристи Агата - Чацвёра Падазроных (На Белорусском Языке)



Агата Крысцi
Чацвёра падазроных
Апавяданне
Пераклад: Валерый Чудаў, Кацярына Дзмiтрыенка
Размова вялася пра нявыкрытыя i непакараныя злачынствы. Кожны па чарзе
выказваў сваю думку: палкоўнiк Бантры, яго таўсманая сiмпатычная жонка, Джэйн
Халiер, актрыса, доктар Лойд i нават старая мiс Марпл. Быў яшчэ адзiн чалавек,
якi сядзеў моўчкi, нiчога не гаварыў, хоць быў тут самы дасведчаны ў гэтым
пытаннi. Сэр Генры Клiтэрынг, былы камiсар Скотланд-Ярда; сядзеў цiха, зрэдку
пагладжваў вусы i ўсмiхаўся. Збоку здавалася, што ён думае аб нечым забаўным.
- Сэр Генры, - сказала яму нарэшце мiсiс Бантры, - калi вы не раскажаце
чаго-небудзь, я пакрыўджуся на вас. Цi так яшчэ многа непакараных злачынстваў?
- Вы, мiсiс Бантры, пачынаеце разважаць збiтымi газетнымi фразамi: "Зноў
Скотланд-Ярд памылiўся". I далей iдзе спiс неразгаданых таямнiц.
- Якi, папраўдзе, я думаю, складае вельмi малы працэнт ад усяго цэлага? -
спытаўся доктар Лойд.
- Але, так яно i ёсць. Раскрываюцца сотнi злачынстваў, а пра пакараных
злачынцаў паведамляецца вельмi i вельмi рэдка. Але ж не пра гэта iдзе гаворка,
праўда? Калi вы гаворыце пра нявыяўленыя i нявыкрытыя злачынствы, дык вы
гаворыце пра два розныя паняццi. У першую катэгорыю ўваходзяць усе злачынствы,
пра якiя Скотланд-Ярд нiколi не чуў; тыя злачынствы, пра якiя нават нiхто не
ведае, што яны былi ўчынены.
- Але, я думаю, такiх злачынстваў не вельмi многа? - умяшалася ў гаворку
мiсiс Бантры.
- Вы так думаеце?
- Сэр Генры! Цi не хочаце вы сказаць, што, наадварот, iх вельмi многа?
- Мне здаецца, - дадала мiс Марпл, якая сядзела, паглыбленая ў свае
разважаннi, - iх павiнна быць вельмi многа.
Гэта прыемная старамодная i цiхая з выгляду бабулька выказала сваю думку
нiзкiм, амаль цiхамiрным голасам.
- Паважаная мiс Марпл... - звярнуўся да яе палкоўнiк Бантры.
- Канечне, - гаварыла далей мiс Марпл, - многа ёсць яшчэ дурных людзей. А
дурных, што б яны нi натварылi, рана цi позна, усё роўна выкрыюць. Але
трапляюцца сярод людзей i такiя, якiя ўздрыгваюць ад адной толькi думкi, што
яны маглi б натварыць, калi б не iх жыццёвыя прынцыпы.
- Так, - сказаў сэр Генры, - многа ёсць недурных людзей. Вельмi часта
злачынствы выкрываюцца з-за грубай, няўмелай работы, i кожны раз нехта задае
сабе пытанне: "А цi было б выкрыта злачынства, калi б яго разумна прадумаць i
ўмела правесцi?"
- Але гэта вельмi несур'ёзна, - выказаўся палкоўнiк Бантры. - Праўда,
вельмi несур'ёзна.
- Цi так?
- Што вы хочаце сказаць? Канечне, гэта сур'ёзна.
- Вы гаворыце, што ёсць яшчэ непакараныя злачынствы, але цi так гэта?
Магчыма, непакараныя законам, але прычына i вынiк дзейнiчаюць па-за законам.
Гаварыць, што ўсялякае злачынства будзе пакарана - банальнасць, i тым не менш,
па-мойму, нiчога правiльнейшага i быць не можа.
- Магчыма, магчыма, але гэта не так важна... Сур'ёзнасць... - Ён крыху
замяшаўся.
Сэр Генры Клiтэрынг усмiхнуўся:
- Дзевяноста дзевяць чалавек з сотнi, безумоўна, думаюць гэтаксама як i
вы, - пачаў ён. - Але, ведаеце што, не такая важная на самай справе, у жыццi,
вiнаватасць, як важная невiнаватасць. Вось гэтага нiхто не хоча разумець.
- Я не разумею, - уставiла сваё слова Джэйн Халiер.
- А я разумею, - сказала мiс Марпл. - Калi мiсiс Трэнт заўважыла, што ў яе
прапалi з сумачкi паўкроны, больш за ўсiх ад гэтага пацярпела служанка, мiсiс
Артур, якая штодзённа прыходзiла прыбiраць. Канечне, Трэнты падумалi на яе,
але яны былi людзi добрыя i, ведаючы, што ў служанкi вялiкая сям'я i муж п'е,
не заха



Содержание раздела